«На кожнай сцяжынцы іх песня і голас»
6 красавіка 2017 года ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 26 г.Магілёва» для вучняў шостых класаў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Супіталёвай Н.К. праведзена літаратурная гасцёўня «На кожнай сцяжынцы іх песня і голас», прысвечаная 135-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа. Да літаратурнай гасцёўні вучні падрыхтавалі міні-зборнікі любімых вершаў паэтаў-юбіляраў, чыталі абраныя імі вершы. Цікава праходзіла прэзентацыя ўласных зборнікаў паэзіі, якія папоўнілі паэтычную капілку кабінета беларускай мовы і літаратуры. Мерапрыемства садзейнічала пашырэнню ўяўлення вучняў пра разнастайнасць лірыкі Я.Купалы і Я.Коласа. Вучні з цікавасцю дэманстравалі навыкі даваць самастойную ацэнку лірычным творам.
Супіталёва Н.К.,
кіраўнік метадычнага аб’яднання настаўнкаў беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі
«Сярэдняя школа № 26 г.Магілёва»



