Чытаем на беларускай мове
21 сакавіка — Сусветны дзень паэзіі. З гэтай нагоды адчыніла дзверы літаратурная гасцёўня «Промні сусветнай паэзіі» дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 31 г. Магілёва».
«Сябе, маё ты сэрца , не трывож, калі другіх не можаш хваляваць», «...Не бойся, мой анёл і не спяшы пытацца аб прычыне горкіх дум», "Я вас кахаў, каханне яшчэ можа ў душы маёй патухла не зусім...","Раяль цалуе тонкая рука у час вячэрні шэра-ружаваты...","На Беларусі Бог жыве...","Люблю мой край, старонку гэту... ," — вершаваныя радкі, што ліліся са шчырых сэрцаў удзельнікаў гасцёўні.
Літаратурная гасцёўня сардэчна вітала педагогаў установы адукацыі, хто любіць паэзію, захапляецца творчасцю лепшых мастакоў слова Сусвету.
Літаратурная гасцёўня адчыніла дзверы для гасцей у беларускамоўны чацвер, таму вершы сусветна вядомых паэтаў: У. Шэкспіра, Дж. Байрана, А. Пушкіна, П.Верлена — чыталі ў перакладзе на беларускай мове.
Настаўнік матэматыкі Салодкая Т. В. чытала А. Пушкіна, настаўнікі англійскай мовы Антонава В.А. і Філіпенка К.В дэкламавалі паэтычныя творы Дж. Байрана, У. Шэкспіра па-беларуску.
Па просьбе вучняў гэтыя вершы прагучалі і ў арыгінале.
Наведвальнікамі гасцёўні былі вучні 10-х класаў, якія дэманстравалі вялікае жаданне апынуцца ў фантастычна-казачным свеце сусветнай паэзіі, афарбаваўшы ўнікальныя радкі вялікіх геніяў сваім родным, беларускім, матчыным словам.
Паэзія Сусвету становіцца бліжэй і радней, калі на прасторах Беларусі гучыць па-беларуску.
Петрачэнка В.С., настаўніца беларускай
мовы і літаратуры дзяржаўнай установы
адукацыі «Сярэдняя школа № 31 г. Магілёва».

