«Нас слова Купалы і Коласа кліча»
23 сакавіка 2017 года ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 26 г. Магілёва» для вучняў пятых і шостых класаў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Супіталёвай Н.К. праведзена літаратурна-музычная вечарына «Нас слова Купалы і Коласа кліча», прысвечаная 135-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры. Удзельнікі святочнага мерапрыемства пазнаёміліся з багатай літаратурнай спадчынай Я.Купалы і Я.Коласа, прагледзелі відэафільм «Сцежкамі паэта».
У ходзе вечарыны вучні чыталі вершы, спявалі і слухалі музычныя творы Ігара Лучанка на словы Я.Купалы і Я.Коласа. Да святочнага мерапрыемства была падрыхтавана прэзентацыя «Заўсёды з намі Колас і Купала», кніжная выстава «Прачытаем разам».
Вучні дазналіся пра багацце жанраў творчасці паэтаў, пранікліся цікавасцю да жыццёвых лёсаў славутых сыноў Беларусі..
Супіталёва Н.К., настаўнік беларускай мовы і
літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі
«Сярэдняя школа № 26 г. Магілева»



