Святое слова хлеб
Хлеб — самае галоўнае слова. Шанаваць хлеб — значыць паважаць працу рук чалавека — хлебароба, цаніць усе, што створана дбайнасцю працаўніка — беларуса.
Калектыўная творчая справа пад назвай «Святое слова хлеб» арганізавана і праведзена для вучняў пятых класаў дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 31 г. Магілёва».
Вучні самастойна размяркоўвалі ролі. Хтосьці — вядучы, нехта — адказны за музычнае суправаджэнне, хтосьці рыхтаваў нагляднасць, нехта разам з бацькамі абмяркоўваў рэцэпт караваю, які духмяна пах у кабінеце падчас мерапрыемства.
Вучань 5 «А» класа Варашылаў Ягор быў адказны за правядзенне мерапрыемства. Хлопец праявіў арганізатарскія здольнасці, уменне зацікавіць равеснікаў, скрупулезнасць у выкананні даручанай справы.
Гарноўскі Цімур, Доўгі Данііл, Скоб Іван прадэманстравалі ўменне сапраўдных вядучых, якія выразна спавядалі пра хлеб, па- майстэрску змаглі заваражыць усіх прысутных абаяльнасцю знешняй і ўнутранай.
На свяце прысутнічалі бацькі, настаўнікі «Хлеб ды соль,» — чулася песня. Вершы, прыказкі, загадкі, прытчы, рэцэпты смачнага дамашняга хлеба — усе гэта натхняла ўдзельнікаў свята на шанаванне хлеба, а значыць, на шанаванне святога жыцця.
На мерапрыемстве быў святочны стол з пірагамі, кексамі, караваем. Дзеці частаваліся хлебам, адчулі сапраўдны смак свежапрыгатаванага хлеба, які пяклі разам з бацькамі.
Свята сапраўды было карысным. Вельмі важна, каб маладое пакаленне разумела, што хлеб — найвялікшая каштоўнасць, яго трэба шанаваць.
Калектыўная творчая справа аб’яднала і дзяцей, і бацькоў, і настаўнікаў, спрыяла таму, што пяцікласнікі па-даросламу ставіліся да атрыманых даручэнняў. Ёсць упэўненасць: моладзь — надзейная будучыня беларускай нацыі, моладзь будзе памятаць, што хлеб — святое слова.
Петрачэнка В.С., настаўнік беларускай мовы
і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі
«Сярэдняя школа № 31 г. Магілёва»


