Не проста ў словы я гуляю, на роднай мове размаўляю...
Першага верасня 2016 года ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 34 г. Магілёва» быў адкрыты другі па ліку ў горадзе першы клас з беларускай мовай навучання.
Першакласніцамі сталі тры дзяўчынкі, якія сябруюць паміж сабой, дапамагаюць адна адной, упэўнена ўзнімаюцца па прыступках ведаў. Аб гэтым клапоціцца Лідзія Пятроўна Ціханоўская, вопытны педагог вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, якая стараецца навучанне першакласнікаў зрабіць цікавым і займальным, стварыць умовы, каб вучаніцы адчувалі радасць школьнага жыцця. Шмат мерапрыемстваў праводзіцца дзеля гэтага.
Маленькія першакласніцы вучацца размаўляць, гуляць, спяваць і разважаць па-беларуску. Яны заўсёды пазiтыўныя, з добрым настроем, уважлівыя і шчаслівыя. Добра сябруюць з дзяўчынкамі вучні іншых класаў, радасна бавяць вольны час, разам наведваюць факультатыўныя заняткі «Роднае слова».
Актыўныя, знаходлівыя, добразычлівыя вучаніцы заўсёды ў цэнтры ўвагі на ўсіх пазакласных і пазашкольных мерапрыемствах.
Мы спадзяемся, што і далей у нашай школе будуць працаваць беларускамоўныя класы. Сардэчна запрашаем у нашу школу!
Звяртаем увагу, што ў 2017/2018 навучальным годзе працягне працаваць другі клас, навучанне ў якім будзе ажыццяўляцца на беларускай мове.
Па пытаннях навучання дзяцей на беларускай мове з 1 класа, а таксама ў 2 класе, звяртацца па тэлефонах: 24-50-15, 24-52-61.
Марушэнка С.І.,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 34 г. Магілёва»


