17 Март2017
Тыдзень беларускай мовы і літаратурнага чытання
Якая прыгожая, мілагучная, яскравая наша мова. Толькі гэту мову мы можам назвать роднай, бо гэта мова нашай зямлі.
Каб прывіць любоў да роднай мовы ў пачатковых класах дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 9 г. Магілёва» з 13 сакавіка 2017 года стартаваў тыдзень беларускай мовы і літаратурнага чытання.
У актавай зале адбылося ўрачыстае адкрыццё тыдня. Дзеці спявалі песні, чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў, знаёміліся са Спадарыняй Мовай, сталі ўдзельнікамі гульні «Перакладчык».
На працягу тыдня кожны вучань зможа праявіць сябе ў конкурсах і мерапрыемствах.
Гайдук С.С., Шумская В.М., выхавацелі
групы падоўжанага дня дзяржаўнай установы
адукацыі «Сярэдняя школа № 9 г. Магілева»