16 Март2017
Матулін дзень
У 1 «А» класе дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 22 г. Магілёва» класны кіраўнік Канавалава А.Б. правяла свята «8 сакавіка — Міжнародны жаночы дзень» на беларускай мове.
Мэта мерапрыемства — працягваць фарміраваць навыкі беларускага вымаўлення, уменні асэнсавана ўспрымаць беларускую мову на слых, пазнаёміць са словамі і выразамі па тэме «Матулін дзень».
Вучні расказвалі вершы, пелі частушкі, песні на беларускай мове і дарылі падарункі матулям і бабулям.
Канавалава А.Б., класны кіраўнік 1 «А» класа
дзяржаўнай установы адукацыі
«Сярэдняя школа № 22 г. Магілева»


