16 Март2017
Раскажы мне пра пісьменніка
02 марта 2017 года ў 7 «Б» класе дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 38 г. Магілева» адбылося мерапрыемства «Раскажы мне пра пісьменніка...»
Вучні былі падзелены на групы, якія загадзя атрымалі заданні падрыхтаваць матэрыялы пра любімага пісьменніка. Удзельнікі мерапрыемства выступілі са сваім матэрыялам, зрабілі выставу творчых работ: кніжкі-самаробкі, папкі «Жыццёвы і творчы шлях пісьменніка», на памяць чыталі афарызмы.
Цыркунова Л.У., настаўнік беларускай
мовы і літаратуры дзяржаўнай установы
адукацыі «Сярэдняя школа № 38 г. Магілева»