Мова — родная мая
З 21 лютага па 2 сакавіка 2017 года ў пачатковых класах дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 26 г. Магілева» прайшла дэкада беларускай мовы і літаратуры.
Мэта правядзення дэкады — папулярызацыя духоўнай культуры народа і роднай мовы.
У рамках дэкады былі праведзены адкрытыя ўрокі ў 1 «А» класе па тэме «Надвор’е. З’явы прыроды» і ў 2 «В» класе па тэме «Няпарныя цвердыя гукі», а таксама пазакласныя мерапрыемствы «Моўныя скарбы роднага краю» (2 класы), «Беларусь — зямля мая родная» (3 класы), «Вячоркі» (4 класы).
На ўроках настаўнікі выкарыстоўвалі займальны матэрыял і дыдактычныя гульні, што дало магчымасць вучням лепш засвоіць новую тэму. На святах гучалі вершы, песні, праводзіліся цікавыя конкурсы. Вучні першых класаў знаёміліся з беларускімі народнымі гульнямі.
Ва ўсіх мерапрыемствах тыдня актыўны ўдзел прымалі як вучні, так і іх бацькі.
Ігнаценка А.М., кіраўнік метадычнага
аб’яднання настаўнікаў пачатковых класаў
дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 26 г. Магілева»

