Гучыць слова роднае
У суботу, 4 сакавіка 2017 года, актавая зала дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва» зноў не пуставала. У рамках тыдня педагагічнага майстэрства настаўнікі беларускай мовы і літаратуры правялі два мерапрыемствы: вучні 7-х класаў удзельнічалі ў інтэрактыўнай гульні «Вядомае і невядомае», а вучні 10-11 класаў — у інтэлектуальным турніры «Літаратурны калейдаскоп».
Сямікласнікі, падзяліўшыся на 3 каманды, прадэманстравалі свае веды па беларускай літаратуры: называлі аўтараў паэтычных і празаічных радкоў, адгадвалі назвы прачытаных раней твораў, цытавалі вершы, разгадвалі загадкі, суадносілі часткі прыказак.
Дзве каманды вучняў 10-11 класаў не толькі ўзнавілі свае веды па беларускай літаратуры, але ў ходзе інтэлектуальнага турніру даведаліся шмат новага пра беларускія традыцыі і этнаграфію.
Як заўседы, у канцы мерапрыемстваў каманды-пераможцы былі ўзнагароджаны.
Цімафеенка Н., настаўнік беларускай мовы
і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі
«Сярэдняя школа № 40 г. Магілева»

