27 Фев2017
Масленічныя забавы
У рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 26 г. Магілева» вучні першага класа разам з бацькамі пад кіраўніцтвам выхавацеля Хадановіч Ю.Г. пазнаёміліся з традыцыямі народнага свята «Масленіца».
Гучалі песні, прыпеўкі, вершы. Свята суправаджалася гульнямі і забавамі. Асаблівую цікавасць выклікаў у вучняў шчодры стол з масленічнымі блінамі — сімвалам гэтага свята.
Мерапрыемства было накіравана на папулярызацыю духоўнай культуры беларускага народа і роднай мовы.
Ю.Г.Хадановіч, выхавацель групы
падоўжанага дня дзяржаўнай установы
адукацыі «Сярэдняя школа № 26 г. Магілева»