Ля палотнаў Бялыніцкага-Бірулі
21 лютага 2017 года для навучэнцаў 8 «Б» класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 31 г. Магілёва» праведзена гадзіна мастацтва «Ля палотнаў Бялыніцкага-Бірулі».
Сёлета спаўняецца 145 год з дня нараджэння нашага славутага мастака.
Імя гэтага чалавека вядома кожнаму адукаванаму беларусу. Яго творчасць і талент прызнаныя ва ўсім свеце. Яго палотны да сённяшняга часу вабяць нейкай адметнай чысцінёй і прыгажосцю.
Мерапрымства суправаджалася мультымедыйнай прэзентацыяй і відэафільмам «Майстар лірычнага пейзажу».
Бясспрэчна, прырода знайшла ў асобе Бялыніцкага-Бірулі мастака, бясконца ёй адданага, палка ў яе закаханага, удзячнага ёй. Мастака, які здолеў у сваіх пейзажах перадаць самыя патаемныя яе тайны.
Буранкова В.В., загадчык школьнай
бібліятэкі дзяржаўнай установы адукацыі
«Сярэдняя школа № 31 г. Магілева»