«Мова! Ты свецішся словам кожным!»
21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У рамках гэтага свята ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 26 г. Магілева» было праведзена шмат мерапрыемстваў.
Урокі ў школе пачаліся інфармацыйнымі хвілінкамі «З гісторыі свята». Вучні пятых і шостых класаў прынялі актыўны ўдзел у конкурсе плакатаў «Я і мова». Прадоўжылі свята вучні адзінаццатага класа, якія правялі флэшмоб «Беларуская — самая мая»! Вучні пятага класа сталі ўдзельнікамі паэтычнай акцыі «Гавары на мове». Завяршылася свята моўным турнірам «Мова! Ты свецішся словам кожным!»
Усе мерапрыемствы былі накіраваны на прапаганду і папулярызацыю беларускай мовы, выхаванне любові і павагі да роднага слова, на развіццё творчых здольнасцей вучняў, дапамагалі абудзіць патрыятычныя пачуцці.
Рэпартаж аб праведзеных мерапрыемствах будзе размешчаны ў папулярнай сацыяльнай сетцы «У кантакце», у зарэгістраванай групе «Мая мова», якую стварылі вучні 6 «Б» класа разам з настаўнікам.
Супіталева Н.К., кіраўнік метадычнага аб’яднання
настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры
дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 26 г. Магілева»