Свет дзяцінства ў мастацтве
«Дзяцінства — гэта свет шчасця, прыгажосці і гармоніі». Такімі словамі пачаўся сёння беларускамоўны ўрок айчыннай і сусветнай мастацкай культуры «Свет дзяцінства ў мастацтве» ў вучняў 5-х класаў.
Сапраўды, мы ўспрымаем дзяцінства як залатую жыццёвую пару, жадаем стварыць яе больш доўгай і яскравай, высока ацэньваем добрыя рысы ў характары дзіця і імкнемся захаваць іх на працягу ўсяго свайго жыцця. Таму тэма дзяцінства з’яўляецца жыватворнай крыніцай светлага натхнення для творцаў у розных відах мастацтва.
На ўроку рабяты пазнаёміліся з разнастайнай палітрай дзіцячых сюжэтаў у працах Ф. Рашэтнікава, В. Трапініна, У. Макоўскага, У. Хруцкага, З. Серабраковай, якія заўжды ўспрымалі дзіця як дзіва.
Асабліва зацікавіла рабят карціна Фёдара Рашэтнікава «Зноў двойка», на якой матыў асуджэння ляноты хлопчыка саступае месца бясконцаму клопату і ўсёдаравальнай матчынай любові.
Прааналізаваўшы вобраз дзіця, створаны Ўладзімірам Жбанавым у скульптуры «Дзяўчына з парасонам», рабяты прыйшлі да высновы аб безабароннасці дзяцінства ў штодзённым жыцці.
Таксама рабяты ўзгадалі незвычайна захапляльны і павучальны твор Віктара Драгунскага «Дзяніскавы апавяданні» і прагледзелі ўрывак з экранізацыі «Па сакрэце на ўвесь свет», што спрыяла разуменню сутнасці сапраўднай дзіцячай радасці, выхаванню эмацыянальнай спагадлівасці, уважлівасці і дабрыні.
А напрыканцы ўрока маленькія творцы з радасцю і задавальненнем адчулі сябе ў ролі мастакоў, адлюстраваўшы на паперы свой свет дзяцінства. Свет прыгажосці, гульні, казкі, музыкі, фантазіі, творчасці.
Аллянкова Н.В.,настаўнік айчыннай і
сусветнаймастацкай культуры
дзяржаўнай установы адукацыі
«Сярэдняя школа № 31 г. Магілева»



