Беларускае — самае маё
9 лютага 2017 года ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 26 г. Магілёва» прайшлі пазакласныя заняткі «Беларускае — самае маё».
Вучні шостых класаў пад кіраўніцтвам настаўніка беларускай мовы і літаратуры Супіталёвай Н.К. падрыхтавалі прэзентацыі папулярных беларускіх тавараў. Найбольш ярка былі прадстаўлены вырабы з ільну.
На занятках дзеці даведаліся як з насення, расліны лён станавіўся кудзеляй, кужалем, ніткамі, палатном , а ўжо затым зручнай экалагічнай вопраткай, прыгожымі ручнікамі, бялюткімі абрусамі. Пачулі вершы, песні, прыказкі і прымаўкі, прысвечаныя гэтай незвычайнай расліне.
Асаблівую цікавасць у вучняў выклікаў прагляд анімаванага фільма «Як Кроцік прыдбаў нагавіцы». Фільм з’явіўся ў 1956 годзе, але да гэтага часу з’яўляецца выхаваўчым мультфільмам, які дае магчымасць у зразумелай для дзяцей форме ўбачыць складаны працэс вырошчвання, апрацоўкі лёну і вырабу тканіны.
«Казка блакітнага лёну» — так назвалі шасцікласнікі праведзенае мерапрыемства .
Супіталева Н.К., кіраўнік метадычнага
аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы
і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі
«Сярэдняя школа № 26 г. Магілева»