«І складаюцца самыя дзівосныя казкі...»
24 студзеня 2017 года былі падведзены вынікі конкурсу «І складаюцца самыя дзівосныя казкі...», прымеркаванага да 110 — годдзя пачатку творчай дзейнасці народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, 90 — годдзя верша «Савось — распуснік» і 95 — годдзя зборніка алегарычных апавяданняў «Казкі жыцця».
Арганізатарам конкурсу стала ўстанова культуры «Дзяржаўны літаратурна — мемарыяльны музей імя Якуба Коласа».
Пераможцам конкурсу (дыплом II ступені) у намінацыі «Выяўленчае мастацтва» стала Белазор Дар’я, вучаніца 4 «Б» класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 40 г. Магілева» (кіраўнік — настаўнік пачатковых класаў Каралева Ірына Аляксандраўна).
Віншуем пераможца і жадаем далейшага творчага плёну.
Ладзеева А. В., намеснік дырэктара
па вучэбнай рабоце дзяржаўнай ўстановы
агульнай сярэдняй адукацыі «Сярэдняя
школа № 40 г. Магілева»