«Раскінем розумам па-беларуску»
19 студзеня 2017 года каманды вучняў 5-ых і 6-ых класаў дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 26 г. Магілёва» сустрэліся на інтэлектуальнай гульні «Раскінем розумам па-беларуску». Мерапрымства было накіравана на развіццё інтэлектуальнага патэнцыялу вучняў, павышэнне агульнага культурнага ўзроўню гаварэння, фарміраванне ў іх спецыяльных камунікатыўных уменняў і навыкаў, выяўленне здольных і лінгвістычна адораных дзяцей.
Гульня складалася з пяці тураў. У кожным з іх вучням трэба было адказаць на пытанні і выявіць свае веды па беларускай мове, літаратуры, міфалогіі, этнаграфіі і фальклоры. Каманды актыўна ўключыліся ў інтэлектуальнае спаборніцтва.
Пытанні кожнага тура змяшчаліся на пялёстках чароўнага рамонка. За кожны правільны адказ каманда атрымлівала ў падарунак гэту кветку. Усе імкнуліся скласці букет з рамонкаў, таму хутка пераходзілі з тура ў тур. Найбольшую цікавасць выклікалі рубрыкі «Таямніцы роднага слова», «Сціпласць-сястра таленту», «Скажа, як звяжа».
Супіталёва Н. К., кіраўнік метадычнага аб’яднання
настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры