20 Янв2017
Вандроўка па родным краі
12 студзеня 2017 года ў 6 «В» класе дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 38 г. Магілева» была праведзена віктарына «Вандроўка па родным краі».
У віктарыне ўдзельнічалі дзве каманды — «Ветразь» (капітан Карпенка Ірына) і «Вандроўнік» (капітан Салкоўская Лізавета). Каманды адправіліся ў незвычайнае, віртуальнае падарожжа па Беларусі, павандравалі па розных старонках культуры, гісторыі і мовы нашай краіны.
Паборцава Г. Г., настаўнік беларускай мовы
і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі
«Сярэдняя школа № 38 г. Магілева»