Лепшы з усіх гарадоў — Магілёў!
У актавай зале Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна адбыўся конкурс на лепшага чытальніка вершаў, які праходзіў у межах літаратурна-краязнаўчага турніру «Мы — магілёўцы» (другі этап конкурсу «Літаратурны»), прысвечанага 750-годдзю з дня заснавання горада Магілёва, а таксама 125-годдзю нараджэння беларускага паэта Максіма Багдановіча. У гэтым конкурсе прыняла ўдзел Літвінчук Марына, вучаніца 7 «В» класа ДУА «Сярэдняя школа № 25 г. Магилёва», разам з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Новікавай А. У. Гнюсаў Максім, вучань 7 «В» класа, разам з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Сафронавай В. А. на конкурс даслаў свій верш «Лепшы з усіх гарадоў — Магілёў».
Удзельнікі конкурсу чыталі вершы пра родны горад. Ацэньвала творчыя работы кампетэнтнае журы на чале са старшынёй Магілёўскага аддзялення саюза пісьменнікаў Беларусі Алесем Казекам і старшынёй таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны Алегам Дзьячковым.
Таксама на мерапрыемстве гучалі ўласныя творы навучэнцаў. У кожным радку іх вершаў адчувалася любоў і вернасць да роднага горада. Некаторыя творы, як адзначыла Тамара Пятроўна Аўсяннікава, кіраўнік гарадскога літаратурнага клуба «Святліца», будуць уключаны ў склад штогадовага зборніка «Святло «Святліцы».
Рыхтуемся да трэцяга этапа мерапрыемства (краязнаўчы квэст), які адбудзецца прыблізна ў лютым 2017 года. Пажадаем удзельнікам літаратурна-краязнаўчага турніру «Мы — магілёўцы» поспехаў!
Новікава Алеся Уладзіміраўна,
настаўніца беларускай мовы і літаратуры
ДУА «Сярэдняя школа № 25 г. Магілёва»


