Беларусь турыстычная
[sigplus] Критическая ошибка: Папка галереи изображений ews/school28/20161216_rad как ожидается будет относительно пути базовой папки изображений, указанной в панели управления.
15 снежня дзяржаўная ўстанова адукацыі «Сярэдняя школа № 28 г. Магілёва», прадстаўнікі ААТ «Мажэліт» сумесна з Саветам тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання № 11 правялі мерапрыемства «Беларусь турыстычная», у час якога гледачам былі прадстаўлены самыя цікавыя турыстычныя, гастранамічныя, музычныя і культурныя падзеі Рэспублікі Беларусь, галоўныя славутасці ўсіх рэгіёнаў Беларусі, цікавыя факты і лічбы. Госці змаглі таксама пачаставацца мясцовымі кулінарнымі прысмакамі!
Пасля праведзенага свята як дзеці, так і дарослыя выйшлі з залы з упэўненасцю, што гістарычныя мясціны, культура, нацыянальная кухня Беларусі зацікавяць нават самых бывалых вандроўнікаў! Падарожнічайце па Беларусі!
Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Л. А. Даўгяла