Чытаем Максіма Багдановіча
Сёмага снежня 2016 года вучні шостых класаў дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 26 г. Магілёва» пад кіраўніцтвам настаўніка беларускай мовы і літаратуры Супіталёвай Н. К. правялі акцыю «Чытаем Багдановіча», прысвечаную 125-годдзю паэта-юбіляра. Шасцікласнікі ў нацыянальных касцюмах разам з настаўнікам наведалі вучэбныя класы ўстановы адукацыі і правялі інфармацыйныя пяціхвілінкі, падчас каторых пазнаёмілі вучняў з праграмай мерапрыемстваў, прысвечаных паэту-юбіляру, інфармавалі аб значэнні творчасці Максіма Багдановіча ў беларускай літаратуры, чыталі вершы славутага земляка. Акцыя выклікала вялікую цікавасць не толькі ў вучняў школы, але і ва ўсіх работнікаў установы адукацыі.
Кіраўнік метадычнага аб’яднання
настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры
Супіталёва Н. К.