Падарожжа па краіне беларусаў
У чацвер 24 лiстапада ў дзяржаўнай установе адукацыi «Сярэдняя школа № 32 г. Магiлёва» прайшоў адзiны дзень беларускай мовы.
На працягу дня група вучняў не толькі размаўляла па-беларуску з настаўнікамі і вучнямі школы, але і задавала пытанні пра беларускае кнігадрукаванне. Ці ведаеце вы, у якім горадзе знаходзіцца помнік літары Ў? А што вы скажаце пра гарады, у якіх друкаваў кнігі Францішак Скарына?..
А вучнi пачатковых класаў адправiлiся ў падарожжа па краiне беларусаў. Усiх цiкавiла пытанне: «Якая яна, наша Беларусь?».
Яны даведалiся, што Беларусь называюць сiнявокай i краiнай пад белымi крыламi. З радасцю дзялiлiся сваiмi ведамi пра дзяржаўныя сiмвалы нашай краiны. Цiкава вучням было пазнаёмiцца з вырабамi рамёстваў, што былi шырока распаўсюджаны на Беларусi: саломапляценне, вышыўка, ткацтва, выцiнанка, керамiка. Дзецi даведалiся, што ўваходзiла ў традыцыйны народны касцюм: спаднiца, кашуля, фартух, сукенка. Вывучылi прыказку: «Чалавек без радзiмы, што птушка без песнi». А ў канцы падарожжа вучнi выразалi з паперы кветкi, расфарбавалi iх у колеры, якiя адпавядалi iх настрою i падарылi свой добры настрой нашай Радзiме. Прыгожая атрымалася наша краiна! Вучнi дамовiлiся працягваць падарожжа па родным краi, такiм прыгожым i цiкавым.
Родная беларуская мова багатая на словы, якія кожны з нас выкарыстоўвае ў паўсядзённым жыцці. Мы павінны імкнуцца да таго, каб не збядняць мову, а ўжываць як мага больш слоў — прыгожых, яскравых, трапных.
Любіце ж беларускую мову і размаўляйце на ёй і вы, шаноўнае спадарства!
Намеснiк дырэктара па вучэбнай рабоце
дзяржаўнай установы адукацыi
«Сярэдняя школа № 32 г. Магiлёва»
Марозава I. У.