Паўлінка запрашае
15 верасня 2016 года ў Дзень бібліятэк Рэспублікі Беларусь дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыіі «Цэнтр творчасці "Эверэст" г. Магілёва» ў рамках узаемадзеення з бібліятэкай-філіялам № 9 правёў вечарыну «Паўлінка запрашае» у гонар прысваення бібліятэцы імя Янкі Купалы.
Мерапрыемства прайшло на базе самой бібліятэкі, дзе юныя чытачы апынуліся ў чароўным свеце паэзіі Я. Купалы, а акторы тэатра рабочай моладзі «Легіён» перамясцілі іх на старонкі сусветна вядомай п’есы пісьменніка «Паўлінка». Музычную афарбоўку свята забяспечылі навучэнцы творчых калектываў Цэнтра, якія дапамаглі гледачам лепей уявіць і паглыбіцца ў дзеянне. У зале панавала цёплая атмасфера творчасці, натхнення, что дало штуршок для далейшага знаёмства з літаратурнай спадчынай славутага беларускага песняра.
Струновіч О. А., метадыст ДУДА
«Цэнтр творчасці "Эверэст" г. Магілёва»


