14 Сен2016
Размаўляем па-беларуску
Раніца 8 верасня 2016 года ў сярэдняй школе № 4 г. Магілёва звінела песнямі на роднай мове. У гэты дзень стартавала акцыя «Размаўляем па-беларуску». Вучні і настаўнікі радасна віталіся на роднай мове.
На перапанках гучала беларуская фальклорная музыка, праводзіліся гульні і віктарыны. Вучні сустрэліся з прадстаўніком Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны спадаром А. Дзьячковым.
Завочная экскурсія па старажытным Магілёве вельмі спадабалася і вучням, і настаўнікам.
Дзень беларускай мовы стане традыцыйным.
Настаўнікі дзяржаўнай установы адукацыі
«Сярэдняя школа № 4 г. Магілёва»
Сюркіна Н. М., Грышанава Т. В.


