05 Сен2016
«Не знікне цуд прыгожага пісьменства!»
Дзень беларускага пісьменства — нацыянальнае свята, яно штогод адзначаецца ў першую нядзелю верасня. Кніга — геніяльнае адкрыццё чалавецтва, менавіта ў кнігах адлюстроўваецца гісторыя народа, яго слаўныя справы.
У рамках Дня беларускага пісьменства трэцяга верасня ў школьнай бібліятэцы дзяржаўнай установы адукацыi «Сярэдняя школа № 26 г. Магiлёва» прайшла віктарына «Што? Дзе? Калі?» для вучняў пачатковай школы. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел дзве каманды «Літарынкі» і «Мовазнаўцы». Навучэнцы здзейснілі падарожжа ў гісторыю беларускага пісьменства, адгадвалі загадкі, а таксама пазнаёміліся з матэрыяламі кніжнай выставы «Не знікне цуд прыгожага пісьменства!»
Кавалькова Н. В.,
бібліятэкар сярэдняй школы № 26 г. Магiлёва


