Дэкада прафесійнага майстэрства
На працягу дзесяці дзён, з 2 мая па 12 мая бягучага года, у ДУА «Сярэдняя школа № 11 г. Магілёва» настаўнікі пачатковых класаў і выхавацелі груп падоўжанага дня ўдзельнічалі ў Дэкадзе прафесійнага майстэрства. Мэтай усіх мерапрыемстваў у рамках Дэкады стала не толькі прафесійнае спаборніцтва педагогаў, але і прапаганда здабыткаў беларускай нацыянальнай культуры сярод вучняў малодшых класаў і іх бацькоў.
На уроках і пазакласных мерапрыемствах гучала беларускае слова. Дзеці разам з бацькамі з захапленнем гулялі ў беларускія народныя гульні. Адбыўся конкурс на лепшую насценную газету ад класа. Сярод пераможцаў вызначыліся выданні пад назвамі «Старажытныя замкі Беларусі» і «Гісторыя беларускай нацыі». Дарэчы, вучнёўскімі газетамі зацікавіліся настаўнікі гісторыі. Яны вырашылі выкарыстоўваць іх на сваіх уроках з вучнямі старэйшых класаў у якасці наглядных дапаможнікаў.
Актыўнымі наведвальнікамі мерапрыемстваў Дэкады былі настаўнікі старэйшых класаў. Яны з цікавасцю назіралі за працай сваіх калег. Асаблівай увагай педагогі надзялілі вучняў выпускных чацвёртых класаў. І невыпадкова, бо менавіта з гэтымі дзецьмі ім прыйдзецца сустрэцца ў пятым классе толькі ўжо на ўроках па сваіх прадметах.
Вынікі педагагічнага спаборніцтва падведзены. У чарговы раз быў адзначаны моцны педагагічны склад прафесіяналаў, які працуе ў нашай школе з малодшымі школьнікамі. Асаблівую падзяку атрымалі кіраўнікі метадычных аб`яднанняў настаўнікаў пачатковых класаў і выхавацеляў груп падоўжанага дня Макаранка Таццяна Іванаўна і Кавалёва Ала Феліксаўна, якія і арганізавалі Дэкаду прафесійнага майстэрства.
Салавей А.Ф., намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
ДУА «Сярэдняя школа № 11 г. Магілёва»


