03 Май2016
Край блакiтных азер
Напярэдадні хрысціянскага свята Вялікдзень, якое ў 2016 годзе супала з Днём працоўных, і ў сувязі з папулярызацыяй роднай мовы і народных традыцый у Год культуры 30 красавіка ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 26 горада Магілева» адбыўся фестываль беларускай песні «Край блакітных азёр!». У ім прынялі ўдзел вучні з першых па адзінаццаты класы. На суд гледачоў былі прапанаваны як сольныя выступленні, так і тэатралізаваныя пастаноўкі калектываў. Хочацца выразіць удзячнасць вучням за прадстаўленую магчымасць адчуць прыгажосць і мілагучнасць беларускай песні. Падчас мерапрыемства гледачы сталі яго актыўнымі ўдзельнікамі: спявалі беларускія песні, танцавалі.
А.В.Мусіенка
В.У.Хамянкова