Декада славянскай філалогіі у 21-й школе
Аўтарак на гэтым тыдні стаў незвычайным днём у сярэдняй школе № 21 г.Магiлёва. Пераступаючы школьны парог, дзеці, бацькі і настаўнікі былі ў здзіўленні: па ўсёй школе лілася шчырая і прыемная музыка ў выкананні «Сяброў». Пад ласкавыя словы «Прыязджайце да нас у Беларусь» іх сустракалі прыгожа апранутыя дзяўчаты, уручаючы кожнаму ў якасці падарунка эмблему з надпісам «Размаўляй са мной па-беларуску» і стужку з беларускім арнаментам. Ад гэтага флэшмобу, які меў назву «Пазнач сябе беларусам» вучні былі ў захапленні. Ніхто не застаўся раўнадушным. Але ў гэты дзень вучняў чакаў яшчэ адзін сюрпрыз: амаль усе настаўнікі вялі размову з імі па-беларуску. Фінальным акордам такіх незвычайных падзей стала яшчэ адна — агульнашкольная акцыя «Напішам дыктоўку разам». Вучні, якія сталі ўдзельнікамі гэтай акцыі, былі здзіўлены: пісаць дыктоўку разам з імі прыйшла дырэктар школы Віктарава Галіна Аляксееўна!
Апагеем серады стала сустрэча з членам Магілёўскай гарадской арганізацыі Таварыства беларускай мовы Алегам Дзьячковым.
Адзіянава Ірына Алегаўна,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА «Сярэдняя школа № 21 г.Магiлёва»



