Міжнародны дзень роднай мовы
Для нашага народа родная мова — беларуская. Яна прайшла доўгі шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы заняпаду. Аднак, нягледзячы на ўсе перашкоды, наша мова вытрымала выпрабаванні.
«Мова — гэта вялікі народны скарб. Яе нельга не паважаць, як нельга не паважаць родны народ,» — пісаў І. Мележ.
У дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 11 г. Магілёва»
22 лютага прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы пад дэвізам «Размаўляем па-беларуску».
У файе школы вучнямі 9 «А» класа праведзена акцыя «Ганарымся роднай мовай», у час якой гучалі песні на вершы беларускіх паэтаў, раздаваліся флаеры «Валодай роднай мовай». На інфармацыйных гадзінах школьнікам аб гісторыі беларускай мовы расказалі навучэнцы 10-11 класаў з лектарскага гурта. Для вучняў 3-11 класаў арганізавана правядзенне адзінага школьнага дыктанта «Родная мова».
Для вучняў 4-8 класаў прайшоў школьны конкурс чытальнікаў па творах беларускіх паэтаў.
Сярод вучняў 5-6 класаў праведзены моўны марафон «Шануем родную мову».
Усе навучэнцы ўстановы адукацыі з захапленнем прынялі ўддзел у мерапрыемтсвах, а самыя актыўныя былі ўзнагароджанны граматамі.
Т.А.Анастасьева,
намеснік дырэктара дзяржаўнай установы адукацыі
«Сярэдняя школа № 11 г. Магілёва»



