Матуліна слова
Гэтыя словы Аляксея Пысіна сталі зваротным заклікам да ўсіх удзельнікаў мерапрыемства, якое было праведзена для вучняў 5-ых класаў ў рамках плана мерапрыемстваў па папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 26 г. Магілёва» 9 студзеня 2016 года. Праз іх хацелася далучыць школьнікаў да багацця роднага слова, выклікаць жаданне вывучаць сваю мову, паважаць, любіць і берагчы яе. Веданне традыцый і звычаяў беларускага народа, захаванне і ўзбагачэнне скарбаў роднага слова — мэта праведзенага свята «Матуліна слова».
...Дачка мая! У жыццёвай прозе
У буднях і святочным днём
Не пакідай ты роднай мовы,
Калі ў нечы ўвойдзеш дом!
Гэтыя словы Аляксея Пысіна сталі зваротным заклікам да ўсіх удзельнікаў мерапрыемства, якое было праведзена для вучняў 5-ых класаў ў рамках плана мерапрыемстваў па папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 26 г. Магілёва» 9 студзеня 2016 года. Праз іх хацелася далучыць школьнікаў да багацця роднага слова, выклікаць жаданне вывучаць сваю мову, паважаць, любіць і берагчы яе. Веданне традыцый і звычаяў беларускага народа, захаванне і ўзбагачэнне скарбаў роднага слова — мэта праведзенага свята «Матуліна слова».
Вучні ўспомнілі традыцыі нашых продкаў, якія захаваліся да сённяшняга часу. З цікавасцю распавядалі яны пра Калядкі, Вялікдзень, Масленіцу. Весялосць, добразычлівасць, атмасфера даверу панавалі ў ходзе мерапрыемства.
Супiталёва Н. К.
Усцiнава Ю. Е.


