О, край родны, край прыгожы...
О, край родны, край прыгожы,
Мілы кут маіх дзядоў!
Што мілей у свеце божым
Гэтых светлых берагоў,
Дзе бруяцца срэбрам рэчкі,
Дзе бары-лясы гудуць,
Дзе мядамі пахнуць грэчкі,
Нівы гутаркі вядуць.
Я. Колас
18 снежня бягучага года ў дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 11 г. Магілёва» прайшло творчае мерапрыемста «Ганаруся табой, Беларусь!» для навучэнцаў 5-6 класаў. У выкананні юных артыстаў гучалі вершы і песні на беларускай мове, якія былі прасякнуты любоўю да роднага краю, цеплынёй і ўдзячнасцю за мірнае дзяцінства. Гледачам і ўдзельнікам свята была прапанавана мультымедыйная прэзентацыя «Прырода роднага краю».
Мерапрыемства было накіравана на фарміраванне паважлівых адносін да сваёй Радзімы, выхаванне пачуцця гонару і глыбокай павагі да нацыянальнай культуры.
Сустрэча з традыцыямі, звычаямі роднай зямлі абавязкова працягнецца і на ўроках, і ў жыцці, бо мы — беларусы, мы памятаем мінулае, мы шануем сучаснае і будзем ствараць будучае.
Міхалап Н. П.,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
сярэдняй школы № 11 г. Магілёва

