Пасяджэнне метадычнага аб'яднання кіраўнікоў фізічнага выхавання ўстаноў дашкольнай адукацыі

У дзяржаўнай установе адукацыі «Яслі-сад № 13 г. Магілёва» адбылося пасяджэнне метадычнага аб’яднання кіраўнікоў фізічнага выхавання ўстаноў дашкольнай адукацыі.

У рамках семінара былі разгледжаны пытанні аб дзейнасці ўстаноў дашкольнай адукацыі г. Магілёва па стварэнні ўмоў для арганізацыі адукацыйнага працэсу на беларускай мове, пашырэнні сферы выкарыстання беларускай мовы, сучасных падыходах да нацыянальна-моўнай адукацыі дзяцей дашкольнага ўзросту (метадыст Дзяржаўнай установы па навукова-метадычным забеспячэнні ўстаноў адукацыі горада Магілёва Мініч А.А., намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА «Яслі-сад № 13 г. Магілёва» Быкава І.У.).

Расказалі калегам аб эфектыўных формах і метадах сваёй работы па далучэнні дзяцей дашкольнага ўзросту да роднай мовы і падзяліліся вопытам па выкарыстанні з гэтай мэтай беларускіх народных гульняў кіраўнікі фізічнага выхавання Такмянінава В.І. (ДУА «Яслі-сад № 13 г. Магілёва»), Баравікова І.М. і Кастагладава В.А. (ДУА «Санаторны яслі-сад № 85 г. Магілёва»), Кузміч Н.У. (ДУА «Яслі-сад № 93 г. Магілёва»).

У ходзе практыкума ўдзельнікі метадычнага аб’яднання падбіралі гульні для стварэння гульнявых комплексаў, літаратурныя і фальклорныя творы да зместу рухавых гульняў, замацоўвалі методыку навучання, правядзення і выкарыстання беларускіх народных гульняў у працэсе фізічнага выхавання, з задавальненнем гулялі ў народныя рухавыя гульні.
Педагогі яшчэ раз упэўніліся, што беларускія народныя гульні ў комплексе з іншымі выхаваўчымі сродкамі закладваюць аснову для фарміравання фізічных якасцей дзяцей дашкольнага ўзросту, нацыянальнай самасвядомасці і цікавасці да культуры беларускага народа, далучаюць да роднай мовы.

Быкава І.У., намеснік загадчыка
па асноўнай дзейнасці
дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі-сад № 13 г. Магілева»

| Печать | E-mail