Стварэнне ўмоў для арганізацыі адукацыйнага працэсу на беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі

З мэтай павышэння прафесійнай кампетэнтнасці загадчыкаў ўстановамі дашкольнай адукацыі г. Магілёва па пытаннях арганізацыі адукацыйнага працэсу на беларускай мове на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі-сад № 13 г. Магілёва» быў праведзены семінар-практыкум на тэму «Стварэнне ўмоў для арганізацыі адукацыйнага працэсу на беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі».

У рамках семінара былі асветлены пытанні: сучасныя падыходы да арганізацыі адукацыйнага працэсу і забеспячэнне якасці арганізацыі адукацыйнага працэсу на беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі.

Увазе калег былі прадстаўлены матэрыялы з вопыту сваёй дзейнасці па навучанню дзяцей дашкольнага ўзросту роднай мове педагогамі дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі-сад № 13 г. Магілёва» і дзяржаўнай установы адукацыі «Санаторны яслі-сад № 85 г. Магілёва».
Удзельнікі семінара з задавальненнем размаўлялі па-беларуску, прынялі ўдзел ў інтэрактыўнай гульне «Ці ведаем мы беларускую мову». І самае галоўнае на працягу ўсёй сустрэчы гучала любімая беларуская мова.

Быкава І.У.,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
дзяржаўнай установы адукацыі
«Яслі-сад № 13 г. Магілёва»

| Печать |