Гексаганальнае або шасцівугольнае навучанне як адукацыйная тэхналогія

На базе дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 2 г. Магілёва» адбыўся семінар-практыкум для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры «Сучасныя падыходы да праектавання вучэбных заняткаў па беларускай мове і літаратуры з улікам новых тэндэнцый у адукацыі» па тэме «Выкарыстанне гексаганальнага або шасцівугольнага навучання як адукацыйнай тэхналогіі».

У працэсе работы семінара кіраўнік школьнага метадычнага аб’яднання Шпартава Т.М. пазнаёміла настаўнікаў з сутнасцю тэхналогіі гексаганальнага навучання, падзялілася ўласным вопытам выкарыстання метаду гексаганальнага навучання на ўроках беларускай мовы і літаратуры. Настаўнікі Крысянкова Н.Л., Тарасенка Т.І. прэзентавалі гасцям вопыт уласнай работы па дадзенай тэме. Удзельнікі семінара падчас практычнай часткі мелі магчымасць уключыцца ў працэс работы з гексамі, стаць актыўнымі стваральнікамі ўласных шасцівугольнікаў.
Семінар садзейнічаў павышэнню прафесійных кампетэнцый настаўнікаў у выкарыстанні гексаганальнага навучання як адукацыйнай тэхналогіі і атрымаўся цікавым, насычаным, запамінальным.

Шпартава Т.М.,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Магілёва»

| Печать | E-mail