Горад на Дняпры

У дзяржаўнай установе адукацыi «Яслi-сад № 100 г. Магiлева» адбылася сэстрэча з прадстаўнiкамi «Таварыства беларускай мовы iмя Ф.Скарыны». На мерапрыемстве прысутнiчалi таксама педагогi дзяржаўнай установы адукацыi «Дашкольны цэнтр развiцця дзiцяцi № 4 г. Магiлёва».

Гэта першая з сустрэч запланаваных у рамках Года малой радзiмы.
Яна адбылася ўрачыстай, пазнавальнай i вельмi прадуктыўнай нават для сталых педагогаў. Рэдкiя фотаздымкi, малавядомыя факты з гiсторыi Магiлёва, гучанне вершаў на беларускай мове ўзбагацiлi кругагляд гасцей мерапрыемства. Гэта, безумоўна, заслуга кiраўнiка i арганiзатара сустрэчы — Алега Дзьячкова.

Коканава I.А.,
намеснiк загадчыка
па асноўнай дзейнасцi
ДУА «Яслi-сад № 100 г. Магiлева»

Горад на Дняпры

| Печать | E-mail