Мова твая і мая

Якасная работа па далучэнню дзяцей да роднай мовы, культурнай спадчыны беларускага народа немагчыма без кваліфікаваных, зацікаўленых педагогаў. Яны першыя сваім прафесійным майстэрствам, любоўю да роднай мовы павінны зацікавіць дзяцей нацыянальнай спадчынай, выклікаць эмацыянальны водгук на яе.

Згодна з артыкулам 21 закону Рэспублікі Беларусь «Аб мовах у Рэспублiцы Беларусь» кіраўнікі і педагагічныя работнікі сістемы адукацыі павінны уладаць беларускай і рускай мовамі.

Таму павышэнню прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў, фармiраванню ў iх усведамлення неабходнасці адраджэння беларускай мовы надаецца вялікая ўвага.

Ва ўстанове дашкольнай адукацыі «Яслі-сад № 79 г. Магілёва» у межах штотыдневага беларускамоўнага дня адбыўся тэматычны семінар «Мова твая і мая», на якім педагогі мелі магчымасць замацаваць веды ў віктарыне «Ці ведаешь ты дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь?», прыняць удзел у конкурсе на лепшае выкананне твораў на беларускай мове, а таксама на чарговым занятку «Хвілінкі граматнасці» працягнулі знаемства з Правіламі беларускай арфаграфіі і пунктуацыі.

Мы ўпэўнены, што калі педагогі з’яўляюцца носьбітамі мовы, гэта гарантыя таго, што дзіця паспяхова авалодае камунікатыўнымі навыкамі на беларускай мове.

| Печать |