Стварэнне здароўезберагальнага асяроддзя на вучэбных занятках

18 снежня 2018 года ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа № 37 г. Магілёва” прайшоў семінар кіраўнікоў метадычных аб’яднанняў настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме “Стварэнне здароўезберагальнага асяроддзя на вучэбных занятках па беларускай мове і літаратуры як умова павышэння якасці навучання”.

Мерапрыемства праходзіла ў форме семінара-прэзентацыі вопыту.
Жвалевіч Т.М., намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце, пазнаёміла прысутных з членамі метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 37 г. Магілёва”. Панцюхова Л.В. прэзентавала работу ўстановы адукацыі па папулярызацыі беларускай мовы і пашырэнні сферы яе выкарыстання.

Настаўнікі школы падзяліліся эфектыўным вопытам стварэння здароўезберагальнага асяроддзя на вучэбных занятках па беларускай мове і літаратуры. Іванова Т.П. пазнаёміла ўдзельнікаў семінара з рэкамендацыямі па выніках рэспубліканскага маніторынгу стамляльнасці і працаздольнасці вучняў за 2017/2018 навучальны год. Балахонава Н.Ф. правяла практыкум па мадэляванні вучэбных заняткаў з улікам здароўезберагальных умоў. Настаўнікі Сакратарова С.М., Царова Т.В. прадэманстравалі адкрытыя ўрокі з прымяненнем здароўезберагальных кампанентаў. Напрыканцы семінара настаўнік Герасімава Н.В. правяла майстар-клас “Арганізацыя даследчай дзейнасці вучняў”.

Метадыст Дзяржаўнай установы па навукова-метадычным забеспячэнні ўстаноў адукацыі горада Магілёва Аліноўская А.В. прапанавала рэкамендацыі па выкарыстанні здароўезберагальных кампанентаў урока.
Правядзенне такіх мерапрыемстваў развівае здольнасць працаваць у камандзе і павышае адукацыйны ўзровень настаўнікаў.

Жвалевіч Т.М.,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
ДУА “Сярэдняя школа № 37 г. Магілёва”

| Печать |