Знайсці свае месца: працоўнае выхаванне і прафарыентацыя навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі як аснова іх паспяховай сацыялізацыі

Працоўная дзейнасць асэнсоўваецца людзьмі як мэтазгодная фізічная ці інтэлектуальная дзейнасць чалавека.

Працоўнае выхаванне — гэта шматгранны, дыялектычны працэс, у выніку якога падрастаючае пакаленне пераймае ў старэйшых пакаленняў працоўны і сацыяльны вопыт і тым самым практычна, ідэйна і маральна рыхтуецца да працы, да кіравання вытворчасцю і дзяржавай.

У дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 31 г. Магілева» у лістападзе 2018 года было праведзена пасяджэнне гарадскога метадычнага аб’яднання кіраўнікоў метадычных аб’яднанняў класных кіраўнікоў 5 — 11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з мэтай пошуку рацыянальных метадаў арганізацыі прафарыентацыйнай работы, накіраванай на фарміраванне ў навучэнцаў здольнасцей знайсці сваё месца ў эканамічнай прасторы Рэспублікі Беларусь.

Падчас мерапрыемства былі разгледжаны актуальныя пытанні: фарміраванне працоўнага выхавання; другарадная занятасць як адна з форм арганізацыі працоўнага выхавання пры арганізацыі прафарыентацыйнай работы; роля прафарыентацыі ў фарміраванні асобы навучэнцаў.

Удзельнікам пасяджэння была прапанавана творчая замалёўка «Я выбіраю...». Вучні цікава, займальна, прафесійна прадстаўлялі розныя прафесіі, расказваючы пра іх спецыфіку.

Галоўнай задачай агульнаадукацыйнай сярэдняй школы з’яўляецца падрыхтоўка моладзі да самастойнага працоўнага жыцця.

Эфектыўнасць працоўнага выхавання ў школе залежыць і ад педагога, яго арганізатарскіх здольнасцей і асабістых якасцей. Класныя кіраўнікі, якія суправаджаюць навучэнцаў на працягу доўгага часу, могуць спрыяць развіццю працоўных навыкаў і садзейнічаць развіццю іх маральных якасцей.
Праца — асноўная крыніца матэрыяльнага і духоўная багацця грамадства, галоўны крытэрый прэстыжу чалавека, яго святы абавязак, падмурак выхавання чалавека.

Біліеўская Ксенія Сяргееўна,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
дзяржаўнай установы адукацыі
«Сярэдняя школа № 31 г. Магілева»

| Печать |