«Магілёўскія зорачкi»
У мэтах стварэння ўмоў для рэалізацыі творчага патэнцыялу навучэнцаў, выяўлення і падтрымкi таленавітай моладзі, папулярызацыi творчасці беларускіх аўтараў і выканаўцаў, патрыятычнага выхавання моладзі сродкамі роднай мовы з 29 сакавіка па 01 красавіка 2017 года будзе арганiзаваны гарадскi конкурс дзіцячай і юнацкай творчасці «Магілёўскія зорачкi».
Заснавальнікамі конкурсу з’яўляюцца ўпраўленне адукацыі, спорту і турызму Магілёўскага гарвыканкама, дзяржаўная ўстанова дадатковай адукацыі «Цэнтр творчасці "Эверэст" г. Магілёва».
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй, спецыяльнай і дадатковай адукацыі горада Магілёва ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў уключна.
Адборачны тур пройдзе 29-30 сакавіка 2017 года.
Пераможцы вызначаюцца па наступных намінацыях:
— саліст-вакаліст (эстрадныя спевы);
— саліст-вакаліст (народныя спевы);
— вакальныя ансамблі (эстрадныя спевы);
— вакальныя ансамблі (народныя спевы);
— майстар мастацкага слова;
— чытальнікі.
Прозвішчы пераможцаў конкурсу будуць размешчаны на сайце дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі «Цэнтр творчасці "Эверэст" г. Магілёва» (ddut-everest.ucoz.ru) 30 сакавіка 2017 года.
Размяшчэнне на сайце з’яўляецца афіцыйным запрашэннем на фінальны этап конкурсу.
Фінальны этап конкурсу пройдзе 01 красавіка 2017 года ў 14.00 ў дзяржаўнай ўстанове дадатковай адукацыі «Цэнтр творчасці "Эверэст" г. Магілёва».
Лапіцкая Н.А.,
метадыст вучыбна-метадычнага кабiнета
ўпраўлення адукацыі, спорту і турызму
Магілёўскага гарвыканкама
22-49-82