• Главная
  • Актуально
  • Набор дзяцей дашкольнага ўзросту ў групы з беларускай мовай навучання і выхавання

Набор дзяцей дашкольнага ўзросту ў групы з беларускай мовай навучання і выхавання

Набор дзяцей дашкольнага ўзросту ў групы з беларускай мовай навучання і выхавання Упраўленне па адукацыі Магілёўскага гарвыканкама даводзіць да ведама, што ў 2019/2020 навучальным годзе (пры наяўнасці заяў законных прадстаўнікоў непаўналетніх) плануецца набор дзяцей дашкольнага ўзросту ў групы з беларускай мовай навучання і выхавання на базе дзяржаўных устаноў адукацыі «Яслі-сад № 37 г. Магілёва» (вул. Чэхава, 10), «Яслі-сад № 117 г. Магілёва» (вул. Грунвальдская, 17).

Па пытаннях навучання і выхавання дзяцей у гэтых групах трэба звяртацца па тэл.: 74 48 67, 23 08 85 (дзяржаўная ўстанова адукацыі «Яслі-сад № 37 г.Магілёва»), 33 09 10 (дзяржаўная ўстанова адукацыі «Яслі-сад № 117 г.Магілёва»), а таксама па тэл. 72 65 02 (аддзел па адукацыі адміністрацыі Ленінскага раёна г.Магілёва, каб. № 47).

Акрамя таго, працягне работу група з беларускай мовай навучання і выхавання на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі-сад № 79 г. Магілёва» (б. Непакораных, 87, тэл.: 42 71 55, 42 71 54).

| Печать | E-mail