Класы з беларускай мовай навучання

Класы з беларускай мовай навучання Упраўленне па адукацыі Магілёўскага гарвыканкама даводзіць да ведама, што ў 2018/2019 навучальным годзе адкрыты першы клас з беларускай мовай навучання на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 34 г. Магілёва» (вул. Габраўская, 16).

Акрамя таго, на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г. Магілёва» (вул. Першамайская, 24) працягваюць працаваць другі і дзявяты класы з беларускай мовай навучання, на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 34 г. Магілёва» — трэці клас з беларускай мовай навучання.

| Печать | E-mail