Паважаныя бацькі!

Упраўленне адукацыі, спорту і турызму Магілёўскага гарвыканкама даводзіць да ведама зацікаўленых, што ў 2016/2017 навучальным годзе плануецца адкрыццё першых класаў з беларускай мовай навучання на базе дзяржаўных устаноў адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г. Магілёва» (вул. Першамайская, 24), «Сярэдняя школа № 34 г. Магілёва» (вул. Габраўская, 16).

Акрамя таго, на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г. Магілёва» (вул. Першамайская, 24) у наступным навучальным годзе працягне працаваць 7 клас, навучанне ў якім ажыццяўляецца на беларускай мове.

Па пытаннях навучання дзяцей у 1 класах і ў 7 класе на беларускай мове звяртацца па тэлефонах 22 12 64, 31 07 85 («Сярэдняя школа № 1 г. Магілёва»); 48 23 79; 45 54 57 («Сярэдняя школа № 34 г. Магілёва»).

| Печать | E-mail